Рэкамендацыйны Спіс
прэміі часопіса «ЛітРАЖ» за электронную і онлайн-літаратуру 2018

Рэкамендацыйны спіс – кансультацыйны дакумент, які з’яўляецца інфармацыйным дапаможнікам для чальцоў Віртуальнай Літаратурнай Акадэміі падчас намінацыі твораў на прэмію «Празрысты ЭОЛ». Наяўнасць твора ў рэкамендацыйным спісе не дае яму права аўтаматычна прэтэндаваць на намінацыю ў заяўленай катэгорыі – права вылучаць твор на намінацыю маюць выключна чальцы Віртуальнай Літаратурнай Акадэміі, якія не абавязаны прытрымлівацца спіса (гл. Статут прэміі, пункт ІІІ. 5).

Спіс уключае практычна ўсе творы электроннай і онлайн-літаратуры, якія адпавядаюць крытэрыям папярэдняга адбору, заяўленым на старонцы Прэміі: твор павінен быць напісаны на беларускай мове, апублікаваны ў сеціве ў папярэднім годзе, мець прыблізна 2000+ слоў, 10000+ знакаў без прабелаў. Апублікаваныя ўрыўкі твораў у спіс не ўключаліся.

ДадатакПамер
PDF icon rekamendacyjny-spis-2018.pdf257.2 КБ
Image: