Адбыўся заключны этап галасавання прэміі «Празрысты ЭОЛ» 2018
Уначы 1-га сакавіка быў афіцыйна спынены прыём электронных фармуляраў ад чальцоў Віртуальнай Літаратурнай Акадэміі, якія скарысталіся сваім правам прагаласаваць за найлепшыя творы беларускай электроннай і онлайн-літаратуры 2018 года.
Пасля паўторнага падліку галасоў вынікі галасавання будуць перададзеныя арганізатарам урачыстай імпрэзы ўганаравання пераможцаў у Мінску, дзе і будуць абвешчаныя пераможцы прэміі.
Цырымонія пачнецца 22 сакавіка 2019 года ў Галерэі TUT. BY а 19-й гадзіне. Вядоўцам урачыстасці будзе сябар Віртуальнай Літаратурнай Акадэміі спадар Максім Жбанкоў.
Поўная статыстыка па галасаванні, улучна з назвамі твораў-пераможцаў і атрыманай імі колькасцю галасоў, будзе даступная на нашым сайце пасля абвяшчэння канчатковых вынікаў прэміі.